Гурт “Людзі на балоце” сканчае працу над сваім дэбютным альбомам

Гурт “Людзі на балоце” з Гродна сканчае працу над дэбютным альбомам, які цалкам будзе прысвечаны тэме антыбальшавіцкага супраціву, які быў у Беларусі. Як адзначае Алесь Дзянісаў, лідар калектыву, гурт спрабуе на тыя гістарычныя падзеі паглядзець без налёту ідэалогіі, а с пункту гледжання простых людзей.

Музыкамі ўжо запісана для дэбютнага альбому восем песен. Падрыхтаваны матэрыял зараз знаходзіцца ў стадыі звядзення. Пакуль новы дыск назвы не мае, але вядома тое, што ўсе песні будуць прысвечаны антыбальшавіцкаму супраціву.

Гэтым і будзе праца ўнікальнай, так як айчынныя музыканты яшчэ да гэтай тэмы не звярталіся. Усе тэксты напісаў лідар гурта Алесь Дзянісаў, за выключэннем песні “Зброя”, якая напісана вядомым журналістам з Гродна Андрэем Пачобутам, таксама ў мінулым рок-музыкантам.

Нагадаем, што “Людзі на балоце” з’яўляецца самастойным гуртом, які працуе ў вельмі адметным стылі – фольк-рок.

Похожие записи:

  1. Песню на вершы Трэнас Вікі запісаў гурт Glofira
  2. Гісторыя рок-гурта N.R.M
  3. Ансамбль “Бяседа” вядомы кожнаму
  4. Усенародны танцавальны флэш-моб пройдзе ў Мінску

Комментарии запрещены.